Праграма ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2015” (5 – 7 чэрвеня 2015 г. , г. Маладзечна)

ПЕРШЫ ДЗЕНЬ (5 ЧЭРВЕНЯ)

12.00  Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

Выбітныя творы беларускіх кампазітараў да лёсазначных падзей.  Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”

15.00 Мінскі абласны  краязнаўчы  музей

Творчая прэзентацыя выставы “Навечна ў памяці народнай...”, прысвечаная  70 – годдзю  Перамогі

18.00 Амфітэатр

Канцэрт народнай музыкі “Мелодыі роднай зямлі”  з удзелам  Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля “Бяседа”, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі“Свята”, народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”

18.00 Чысцінскі сельскі дом культуры

Канцэрт беларускай эстраднай песні ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны  аркестр Беларусі”. Мастацкі  кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг

21.30 Амфітэатр

Урачыстае адкрыццё ХV Нацыянальнага фестывалю    беларускай песні і паэзіі  “Маладзечна - 2015”. Канцэрт “Беларусь незалежная ў песнях і вершах” з удзелам беларускіх кампазітараў, паэтаў, вядомых выканаўцаў краіны.

ДРУГІ  ДЗЕНЬ (6 ЧЭРВЕНЯ)

12.00 Канцэртная  зала  Палаца культуры

ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

15.00 Малая зала Палаца культуры

Паэтычная  гасцёўня “Красуй, Беларусь” з удзелам беларускіх  паэтаў    

17.00 Канцэртная  зала  Палаца культуры

Канцэрт “Беларусь святочная” з удзелам творчых калектываў  Беларусі

21.00 Амфітэатр

III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу  маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў  суправаджэнні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны  аркестр Беларусі”

Канцэрт “Вялікія песні вялікага народа” Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Мастацкі кіраўнік і галоўны    дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат          прэміі Саюзнай дзяржавы,  прафесар Міхаіл Фінберг

Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

Закрыццё ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні  і  паэзіі  “Маладзечна- 2015”        

ТРЭЦІ  ДЗЕНЬ  (7 ЧЭРВЕНЯ)

14.00 Канцэртная  зала  Палаца   культуры 

Канцэрт  “ Маладзічок”  запальвае  зоркі”  з  удзелам пераможцаў адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “ Маладзічок-2015”

18.00 Амфітэатр

Юбілейны канцэрт  “Песня мая…” кампазітара Алега Молчана

22.00 Амфітэатр

Канцэрт “Зоркі “Зорнага дыліжансу” з удзелам пераможцаў праекта “Зорны дыліжанс” Дз.Калдуна, групы IOWA, Г.Шаркуновай і інш

Праграма на адкрытых пляцоўках г.Маладзечна:

Графік работы: 

5  чэрвеня (з 15.00 да 20.00)

6-7  чэрвеня (з 11.00 да 20.00)

Цэнтральная пляцоўка “ Фестывальная  талака ” –  канцэртная 

праграма творчых калектываў г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна

“Скарбонка  творчасці  народнай” – выстава дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага  мастацтва народных майстроў і ўмельцаў горада і раёна, майстроў-гасцей фестывалю (Цэнтральная плошча, вул.Прытыцкага)

“Беларускі пачастунак” – выставы-продажы тавараў народнага спажывання   (Цэнтральная плошча, вул.Прытыцкага)

“Свет дзяцінства” – гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей  (гарадскі парк)

“Арт - Старт” – маладзёжная  пляцоўка  з  удзелам  творчых  калектываў  і  выканаўцаў  сучасных  маладзёжных  накірункаў (гарадскі  парк.)