Навіны Беларусі. Сталічны музей Якуба Коласа запрасіў напісаць дыктоўку паводле твораў беларускага песняра, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Навіны Беларусі. Сталічны музей Якуба Коласа запрасіў напісаць дыктоўку паводле твораў беларускага песняра, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Вядома, што Колас і сам лІчыцца адным з актыўных стваральнікаў сучаснай літаратурнай мовы. Таму сімвалічна, што свае веды ўдзельнікі правяралі менавіта па коласаўскіх творах.
Найбольш актыўна да акцыі далучыліся будучыя настаўнікі з Мінскага педагагічнага каледжа. Таму ўрывак з рамана «На ростанях» пра сельскага настаўніка яны пазналі адразу.
Падобную акцыю ў дзень роднай мовы музей ладзіць традыцыйна. Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакала інтэрактыўная віктарына, падчас якой яны папоўнілі слоўнікавы запас, а таксама атрымалі сувеніры на памяць.
Падрабязна – у відэаматэрыяле